У інтэрнэце з’явіўся яшчэ адзін запіс, які даказвае прысутнасць паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расіі. Запіс апублікаваў у telegram незалежны расійскі канал Astra, піша паўднёвакарэйскае агенцтва Yonhap.
На відэа, апублікаваным astra, бачная група вайскоўцаў, ідэнтыфікаваных як выхадцы з Паўночнай Карэі. Агенцтва Yonhap піша, што на запісе чуваць, як знятыя людзі размаўляюць з моцным паўночнакарэйскім акцэнтам. Як паведамляе Astra, запіс быў зроблены на адной з расійскіх ваенных баз пад Уладзівастокам.
Выведка Паўднёвай Карэі мяркуе, што на ўкраінскі фронт могуць адправіць каля 10 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, у тым ліку 1, 5 тысячы афіцэраў спецназа.
ЗША і Паўднёвая Карэя папярэдзілі Пхеньян, што ўцягванне ў канфлікт у Еўропе будзе мець сур’ёзныя наступствы для Паўночнай Карэі.
IAR/яс